Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ будзе размаўляць сёння ў Берліне з канцлеркай Ангелай Меркель аб Плане рэканструкцыі Еўрасаюза, які павінен дапамагчы змагацца з эканамічнымі наступствамі пандэміі. У пятніцу ў Бруселі пачнецца двухдзённае паседжанне Еўрапейскай рады па гэтай справе.
Джузэпэ Контэ хоча, каб План рэканструкцыі, аўтарства Еўракамісіі, быў прыняты ў цяперашнім кшталце ў канцы гэтага месяца. План прадугледжвае звыш 170 мільярдаў еўра дапамогі для Італіі ў выглядзе субсідыяў і крэдытаў.
Група так званых ашчадных краін, то бок Нідэрланды, Данія, Швецыя і Аўстрыя не хочуць пагадзіцца на субсідыі. Яны патрабуюць, каб сродкаў выдзяляліся толькі пасля выканання шэрагу ўмоў, а рашэнне зацвярджала кваліфікаваная большасць Еўрапейскага Савета.
Старшыня савета Шарль Мішэль, які ўзначаліць саміт, ужо прапанаваў шэраг кампрамісаў, якія не супадаюць з пазіцыяй Італіі. У чацвер прэм'ер Джузэпэ Контэ пагутарыць з прэзідэнтам Макронам у Парыжы.
аз