Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Англія: фінансавыя штрафы за адсутнасць маскі

14.07.2020 07:56
Прэм'ер-міністр Джонсан уводзіць новыя правілы ў барацьбе з COVID-19.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/WILL OLIVER

З 24 ліпеня ў Англіі закрыванне твару ў крамах стане абавязковым, а за невыкананне гэтага загаду пагражае штраф у памеры 100 фунтаў стэрлінгаў, вырашыў прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан.

За апошнія чатыры дні Джонсан двойчы згадваў – у пятніцу і панядзелак, – што ўрад сурʼёзна разглядае пытанне аб увядзенні абавязку закрывання твару ў крамах, каб знізіць рызыку распаўсюджвання каранавіруса, і сам даў прыклад, упершыню паказаўшы сябе публічна ў масцы на твары.

яс