Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп абвастрае палітыку ЗША ў дачыненні да Кітая

15.07.2020 11:03
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які адмяняе існуючыя камерцыйныя прывілеі для Ганконга.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/TASOS KATOPODIS / POOL


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе ўвесці санкцыі супраць Кітая. Гаворка ідзе пра кітайскіх палітыкаў, кампаніі і банкі, якія маюць дачыненне да „абмежавання свабоды Ганконга”. Дакумент таксама адмяняе існуючыя камерцыйныя прывілеі для Ганконга.

На канферэнцыі ў Белым доме Дональд Трамп заявіў, што цяпер Ганконг будзе ўспрымацца падобным чынам, як Кітай. „Яны былі пазбаўлены свабоды і правоў”, - падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт і дадаў, што Ганконг не зможа ўжо канкураваць на свабодных рынках і цяпер „шмат хто яго пакіне”.

Дзеянні Дональда Трампа крытыкуюць яго палітычныя канкурэнты, падкрэсліваючы, што гэта пагоршыць ужо напружаныя адносіны з Кітаем.

Да 1997 года Ганконг быў брытанскай калоніяй. Пазней, на падставе брытанска-кітайскага пагаднення, ім пачаў адміністраваць Кітай.

аз