Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ангела Меркель павіншавала Анджэя Дуду з перамогай на выбарах

15.07.2020 09:02
Канцлерка выказала надзею на далейшае развіццё сяброўскіх польска-германскіх адносін.
Ангела Меркель PAP/EPA/HAYOUNG JEON / POOL

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель павіншавала Анджэя Дуду з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Польшчы. Раней польскага кіраўніка павіншаваў таксама прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

У віншавальным лісце, размешчаным на старонках канцылярыі канцлера, Ангела Меркель напісала, што праз 75 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Польшчу і Германію спалучала цеснае партнёрства ў цэнтры Еўропы. Меркель выказала надзею на далейшае развіццё сяброўскіх польска-германскіх адносін.

„Вялікія выклікі, якія стаяць перад Еўропай і светам, у першую чаргу звязаныя з пандэміяй Covid-19, паказалі значэнне добрасуседскага супрацоўніцтва на аснове агульных еўрапейскіх каштоўнасцей і адзінства”, - напісала канцлерка.

Ангела Меркель спадзяецца на паглыбленне ўзаемных адносін паміж краінамі.

аз