Большасць затрыманых журналістаў, у тым ліку рэпарцёр беларускамоўнага канала „Белсат”, былі вызваленыя з міліцэйскіх участкаў пасля ўчорашніх затрыманняў, якія адбыліся падчас дэманстрацыі беларускай апазіцыі.
Пра гэта паведаміў журналіст „Белсату” Якуб Бернат. Падчас стыхійных акцый пратэсту ў буйных гарадах Беларусі было затрымана больш за 200 чалавек. Самы вялікі пратэст адбыўся ў Мінску, дзе дэманстранты сабраліся ў некалькіх месцах.
Журналіст дадае, што з боку міліцыі адбываліся правакацыі. Затрыманні прайшлі ў некалькіх гарадах Беларусі - у Брэсце, Гомелі, Бабруйску, Гродне і Пружанах. Было затрымана 14 журналістаў, дадаў Якуб Бернат:
- Затрыманыя былі таксама журналісты СМІ, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, у адрозненне ад тэлеканала „Белсат”. Пазней іх адпусцілі. Таксама журналістка „Белсату” Кацярына Андрэева была адпушчаная, але на яе склалі пратакол за ўдзеў і несанкцыянаванай акцыі.
Нагадваем, увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
аз