Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шэсць краін запатрабавалі ад ЕК дакладнай інфармацыі пра павелічэнне скарачэння выкідаў CO2

15.07.2020 16:52
 Гаворка ідзе пра поўную ацэнку эканамічных і сацыяльных наступстваў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Zoran Photograph

Польшча разам з краінамі Вышаградскай групы, а таксама Румыніяй і Балгарыяй патрабуе ад Еўракамісіі дакладных разлікаў адносна запланаванага павелічэння скарачэння выкідаў CO2 у 2030 годзе. Гаворка ідзе пра поўную ацэнку эканамічных і сацыяльных наступстваў.

Міністры аховы навакольнага асяроддзя і клімату шасці краін звярнуліся па гэтай справе да віцэ-старшыні Еўракамісіі Франса Цімерманса.

Цяперашняй мэтай ЕС з'яўляецца зніжэнне выкідаў CO2 на 40 працэнтаў да 2030 года, але Камісія плануе павялічыць зніжэнне да 50-55 працэнтаў і восенню прадставіць ацэнку наступстваў гэтых дзеянняў.

Міністры шасці краін напісалі ў лісце, што рашэнне аб далейшым скарачэнні павінна быць прынята еўрапейскімі лідарамі на саміце ЕС і павінна быць аднагалосным.

Міністры Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, а таксама Румыніі і Балгарыі таксама чакаюць, што дакумент будзе паглыблены, і дакладна назаве, якія дзеянні Саюз павінен прыняць да 2030 года, каб праз два дзесяцігоддзі дасягнуць нейтральнасці клімату.

Міністры пытаюць пра фінансаванне, падтрымку і інавацыі, неабходныя для павелічэння скарачэння CO2. Таксама чакаюць адказу на пытанне, якія сацыяльныя групы пацерпяць больш за ўсё і якім чынам можна пазбегчы энергетычнай беднасці.
У лісце падкрэсліваецца, што падрыхтаваны Камісіяй дакумент павінен быць рэалістычным і ўлічваць крызіс, выкліканы пандэміяй кaрaнавірусу, з наступствамі якога будзем змагацца яшчэ доўгі час.

яс