Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пандэмія каранавірусу значна пагоршыла сітуацыю ў Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Азіі

15.07.2020 17:16
Місянеры просяць пра падтрымку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneArcscapes / Shutterstock.com

Краіны Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Азіі змагаюцца з эканамічнымі праблемамі, доступам да медыцынскай дапамогі і адукацыі. Дарослыя і дзеці пазбаўленыя доступу да сродкаў дэзінфекцыі, масак, тэстаў, медыкаментаў і асноўных прадуктаў.

Польская місіянерка, якая працуе ў больніцы ў Біянкуры на поўначы Тога, у якой лечацца пацыенты з гэтых трох афрыканскіх краін, сястра Карнэлія Алехна (Kornelia Olechno), дзякуе за падтрымку і просіць далейшай дапамогі.

- Дзякуючы вашай дапамозе мы можам дапамагчы нашым пацыентам і тым, хто звяртаецца да нас падчас пандэміі каранавіруса. Дзякуючы вам мы можам набыць асноўныя прадукты і перадаць іх тым, хто мае патрэбу. Мы раздаём кукурузную і соевую муку і малако для дзяцей, – тлумачыць місіянерка.

Старшыня Польскай епіскапскай камісіі па пытаннях місій біскуп Ежы Мазур стварыў спецыяльны фонд дапамогі.

яс