Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійская апазіцыя абвінавачвае паліцыю ў жорсткім разгоне ўчорашняй дэманстрацыі

16.07.2020 09:05
Вечарам у Маскве некалькі сотняў чалавек выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць змен канстытуцыі.
Пратэст у Маскве PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Паводле парталу ОВД-Инфо, які маніторыць дзейнасць парадкавых служб, функцыянеры затрымалі 147 дэманстрантаў. Удзельнікі пратэсту ў размовах з журналістамі падкрэслілі, што ўлады не бяруць пад увагу меркаванне грамадства і выкарыстоўваюць паліцыю, каб задушыць нават найменшы супраціў.

Расійскія незалежныя СМІ паведамілі, што ў паліцэйскія арышты трапілі выпадковыя мінакі, у тым ліку непаўнагадовыя асобы, а таксама рэпарцёры, якія сачылі за ходам дэманстрацыі. Затрыманым пагражаюць арышт на 15 сутак і высокія штрафы.

Апазіцыя лічыць, што змены ў канстытуцыі гарантуюць Уладзіміру Пуціну магчымасць выконваць уладу да 2036 году. Дэманстранты ў Маскве вышлі на вуліцы пад лозунгамі «Ануляваць змены канстытуцыі» і «Не для вечнага Пуціна».

ав