Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Турцыі разбіўся вайсковы самалёт: сем загінулых

16.07.2020 12:23
Самалёт урэзаўся ў гару Артос на вышыні 2200 метраў над узроўнем мора, усе, хто знаходзіўся на борце былі супрацоўнікамі сіл бяспекі Турцыі.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган PAP/EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE / HANDOUT

Ваенны самалёт разбіўся на ўсходзе Турцыі пры выкананні разведвальнага палёту над правінцыямі Ван і Хакары. Пра гэта ў чацвер, 16 ліпеня, паведаміла інфармагенцтва Anadolu, піша Тэлеграф.

Самалёт урэзаўся ў гару Артос на вышыні 2200 метраў над узроўнем мора. У выніку загінулі сем чалавек, у тым ліку два пілоты. Усе, хто знаходзіўся на борце самалёта былі супрацоўнікамі сіл бяспекі Турцыі.

«У апошні раз пілоты выходзілі на сувязь у 22:32 у небе над раёнам Башкале. Паведамілі, што вяртаюцца. У 22:45 самалёт знік з радараў, сувязь перарвалася. А 23:15 стала вядома пра крушэнне», – адзначыў кіраўнік МУС Турцыі Сулейман Сайле.

Ратавальнікі знайшлі абломкі ў 03.00. Па словах міністра, эксперты вывучаць усе версіі крушэння самалёта, пабудаванага ў 2015 годзе.

ав