Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У выніку эпідэміі каранавіруса ў Вялікабрытаніі знікнулі амаль 650 тысяч месцаў працы

16.07.2020 14:27
Тры месяцы замарожвання гаспадаркі хапілі, каб штаты страцілі 649 тысяч чалавек. 
Лондан PAP/EPA/ANDY RAIN

 Гэта вынікае з апублікаваных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага бюро краіны.

Тры месяцы замарожвання гаспадаркі хапілі, каб штаты страцілі 649 тысяч чалавек. Колькасць прапановаў месц працы знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні 333 тысячы. У найгоршым моманце крызісу з 2008-2009 гадоў іх было амаль на ¼ больш. Упалі таксама заробкі – больш за 1% з улікам інфляцыі і прэмій.

Гэта не канец кепскай інфармацыі. 1/3 прадпрымальнікаў заявіла, што будзе абразаць штаты на працягу бліжэйшых трох месяцаў. Гэта найгоршы паказнік за апошні 31 год.
Пры гэтым многія эканамісты спадзяваліся, што дадзеныя будуць яшчэ горшымі. Сваю ролю тут адыграла беспрэцэдэнтная ўрадавая праграма. Кабінет Барыса Джонсана плаціць працаўнікам большую частку заробку ў выпадку, калі працадаўца прыпыняе іх у абавязках замест звальнення. З другога боку, прыпынены ў абавязках працаўнік не бярэцца пад увагу ў статыстыцы беспрацоўя. А праграма закончыцца восенню.

Эпідэмія таксама ўдарыла ў фралансераў і ІП. Сённяшнія дадзеныя тычацца толькі штатных працаўнікоў.

ав