У сваёй палітычнай праграме новы прэм’ер-міністр краіны Жан Кастэкс заявіў аб падрыхтоўцы закону аб барацьбе з сепаратызмамі. Паводле каментатараў у СМІ, у гэтай барацьбе перш за ўсё гаворка ідзе пра спыненне пашырэння радыкальнага ісламізму.
У чацвер міністр унутраных спраў Жэральд Дарманен сцвердзіў: – У нашай рэспубліцы мы маем дачыненне з ультра агрэсіўнымі групамі, якія ставяць патрабаванні, спасылаючыся на этнічнае паходжанне і рэлігію, якія быццам бы па-за законам. Гэта пярэчыць духу рэспублікі і абсалютна непрымальнае.
Асабліва небяспечным ён прызнаў «пагрозу, якую з сабой нясе палітычны іслам». Міністр падкрэсліў, што не мыліць яго з «мусульманскімі суайчыннікамі, якія жывуць у сваёй веры, але пад непарушальнай умовай вяршэнства права над верай».
Французскія ўлады адзначаюць, што трэба змагацца з ісламістычнай ізаляцыяй. –З палітычным праектам ісламізму трэба змагацца, а фінансаванне з замежжа павінна быць спыненае, – заявіў Жэральд Дарманен.
ав