Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўракамісіі заклікала лідараў краін ЕЗ дамовіцца ў справах фінансаў супольнасці

17.07.2020 15:40
Розныя краіны па рознаму глядзяць на пытанне бюджэту і фонду адбудовы пасля каранавіруса, таму чакаецца, што перамовы будуць цяжкімі.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/JOHN THYS / POOL

Старшыня Еўрапейскай камісіі Усула фон дэр Ляен заклікала лідараў краін ЕЗ дамовіцца ў справах фінансаў супольнасці. Гаворка пра дамоўленасць у справе бюджэце на 2021-2027 гады і фонду адбудовы пасля пандэміі. У Брусэлі праходзіць саміт лідараў краін-чальцоў.

-Гэта перамовы пра сумую высокую стаўку. Калі мы зробім правільна, то можам перамагчы гэты крызіс і выйсці з яго мацнейшымі. Усе элементы да дасягнення кампрамісу на стале, а выхад з’яўляецца магчымым. Менавіта гэтага чакаюць еўрапейцы, бо гэта іх месцы працы з’яўляюцца стаўкай.

Старшыня Еўракамісіі падкрэсліла, што прыняцце амбітнага бюджэту ЕЗ і адпаведна высокага фонду дазволіць супольнасці выйсці з крызісу і мадэрнізаваць аднастайны рынак.

Згодна з новай прапановай кіраўніка Еўрапейскай рады Шарля Мішэля, на адбудову пасля эпідэміі каранавіруса павінны быць прызначаны 750 млрд еўра, а бюджэт ЕЗ на 2021-2027 гады павінен скласці 1,074 трыльён еўра.

Розныя краіны па рознаму глядзяць на гэтае пытанне, таму чакаецца, што перамовы будуць цяжкімі.

ав