Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Працягваецца саміт ЕС, прысвечаны пытанням бюджэту супольнасці і фонду аднаўлення

18.07.2020 12:49
Кіраўнік Еўрапейскай рады пакінуў без зменаў палажэнні адносна сувязі выплаты сродкаў ЕС з прынцыпамі вяршэнства закона.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock / Alexandra Lande

Сёння – другі дзень саміту ЕС, прысвечанага пытанням бюджэту супольнасці на наступныя сем гадоў і фонду аднаўлення пасля пандэміі.

Кіраўнік Еўрапейскай рады прадставіў новую прапанову аб фондзе абнаўлення. Агульная сума застаецца нязменнай і складае 750 мільярдаў еўра, але ў прапорцыях па грантах і крэдытах ёсць змены.

Першапачаткова фонд павінен быў уключыць 500 млрд. еўра ў выглядзе грантаў, астатняе – пазыкі. Цяпер субсідыі павінны складаць 450 млрд. еўра, а крэдыты – 300 млрд. еўра.

Адбыліся змены і ў кіраванні фондам. Яны павінны адпавядаць чаканням Нідэрландаў, даючы дзяржаве большы кантроль над выдаткамі грошай з фонду рэканструкцыі і большы ўплыў на зацвярджэнне фінансавых рэформаў краін ЕС з гэтага фонду.

Паводле інфармацыя брусельскага карэспандэнта Польскага радыё Бэаты Пламэцкай, кіраўнік Еўрапейскай рады пакінуў без зменаў палажэнні адносна сувязі выплаты сродкаў ЕС з прынцыпамі вяршэнства закона. Яны па-ранейшаму больш мяккія ў параўнанні з прапановай Еўракамісіі. Для ўвядзення санкцый спатрэбіцца згода большасці краін, што будзе цяжка рэалізаваць.

ІАР ПР/нг