Сёння – другі дзень саміту ЕС, прысвечанага пытанням бюджэту супольнасці на наступныя сем гадоў і фонду аднаўлення пасля пандэміі.
Кіраўнік Еўрапейскай рады прадставіў новую прапанову аб фондзе абнаўлення. Агульная сума застаецца нязменнай і складае 750 мільярдаў еўра, але ў прапорцыях па грантах і крэдытах ёсць змены.
Першапачаткова фонд павінен быў уключыць 500 млрд. еўра ў выглядзе грантаў, астатняе – пазыкі. Цяпер субсідыі павінны складаць 450 млрд. еўра, а крэдыты – 300 млрд. еўра.
Адбыліся змены і ў кіраванні фондам. Яны павінны адпавядаць чаканням Нідэрландаў, даючы дзяржаве большы кантроль над выдаткамі грошай з фонду рэканструкцыі і большы ўплыў на зацвярджэнне фінансавых рэформаў краін ЕС з гэтага фонду.
Паводле інфармацыя брусельскага карэспандэнта Польскага радыё Бэаты Пламэцкай, кіраўнік Еўрапейскай рады пакінуў без зменаў палажэнні адносна сувязі выплаты сродкаў ЕС з прынцыпамі вяршэнства закона. Яны па-ранейшаму больш мяккія ў параўнанні з прапановай Еўракамісіі. Для ўвядзення санкцый спатрэбіцца згода большасці краін, што будзе цяжка рэалізаваць.
ІАР ПР/нг