Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Stop killing Belarus! – у цэнтры Берліна прайшла акцыя беларусаў

19.07.2020 13:01
Нямецкая паліцыя для беларускага шэсця перакрыла сталічныя вуліцы.
Stop killing Belarus -
Stop killing Belarus! - у цэнтры Берліна прайшла акцыя беларусаўАляксей Палуян/фота з сайта «Нашай Нівы»

Яскравая акцыя салідарнасці з народам Беларусі прайшла ў Берліне 18 ліпеня. Беларусы Германіі прайшлі праз Брандэрбургскую браму шэсцем на Аляксандэрпляц. Нямецкая паліцыя для беларускага шэсця перакрыла сталічныя вуліцы, паведамляе «Наша Ніва».

У шэсці ўзялі ўдзел каля 200 чалавек. Яны неслі нацыянальныя сцягі і самаробныя плакаты. Сярод іншага, былі бачныя выявы сэрца, кулака і знака перамогі, якія ў апошнія дні сталі сімваламі кампаніі зняволеных Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама Валерыя Цапкалы.

Дэманстранты таксама мелі плакат на англійскай мове «Stop killing Belarus!» – «Спыніце забіваць Беларусь!».

вс