Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША адобрылі продаж Украіне 16 патрульных катараў Mark VI (ВІДЭА)

19.07.2020 16:11
Шэсць катараў будуць пастаўленыя ва Украіну ў рамках аказання дапамогі ЗША ў сферы бяспекі.
 Mark VI
Катар Mark VIфота: screen/YouTube/USA Patriotism!

ЗША адобрылі продаж Украіне 16 сучасных патрульных катараў Mark VI. Пра гэта паведаміў у сетцы Twitter кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

Ён дадаў, што шэсць катараў будуць пастаўленыя ва Украіну ў рамках аказання дапамогі ЗША ў сферы бяспекі. Пры гэтым астатнія катары Украіна зможа набыць за кошт сродкаў абароннага бюджэту краіны, адзначыў дыпламат.

Ён назваў угоду паміж Украінай і ЗША «важным крокам», які, паводле яго слоў, сведчыць аб даверы паміж дзвюма краінамі.

вс