ЗША адобрылі продаж Украіне 16 сучасных патрульных катараў Mark VI. Пра гэта паведаміў у сетцы Twitter кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.
Ён дадаў, што шэсць катараў будуць пастаўленыя ва Украіну ў рамках аказання дапамогі ЗША ў сферы бяспекі. Пры гэтым астатнія катары Украіна зможа набыць за кошт сродкаў абароннага бюджэту краіны, адзначыў дыпламат.
Ён назваў угоду паміж Украінай і ЗША «важным крокам», які, паводле яго слоў, сведчыць аб даверы паміж дзвюма краінамі.
вс