Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які знаходзіцца на саміце ЕС ў Бруселі, заявіў, што на перамовах пакуль што не дасягнуты кансэнсус. На працягу трох дзён лідары ЕС абмяркоўваюць правілы выдзялення сродкаў з Фонду рэканструкцыі. Мэта выдзялення сродкаў – дапамагчы краінам ЕС, пацярпелым у выніку пандэміі каранавіруса.
З пятніцы кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕС абмяркоўваюць Фонд рэканструкцыі ў памеры 750 млрд еўра і бюджэт ЕС у памеры 1,074 трлн еўра на 2021-2027 гады. Супраць пакета ў актуальнай форме выступаюць Аўстрыя, Данія, Швецыя, Нідэрланды і Фінляндыя.
вс