Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Іране пакаралі смерцю перакладчыка за перадачу дадзеных пра генерала Сулеймані ЦРУ

20.07.2020 13:53
У сваім рашэнні аб смяротным пакаранні суд кіраваўся тым, што разведка ЗША атрымала ад яго дадзеныя аб рухах генерала Касема Сулеймані.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Іранскі перакладчык Махмуд Мусаві Маджд, які працаваў у Сірыі, прызнаны вінаватым у супрацоўніцтве з саудаўскай, ізраільскай і амерыканскай спецслужбамі і пакараны смерцю.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў выніку яго дзеянняў разведцы Саудаўскай Аравіі, ізраільскаму «Масаду» і амерыканскаму ЦРУ стала даступнай інфармацыя аб іранскіх вайскоўцах у Сірыі.

У сваім рашэнні аб смяротным пакаранні іранскі суд кіраваўся тым, што разведка ЗША атрымала ад перакладчыка дадзеныя аб рухах генерала Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані. У выніку высокапастаўлены афіцэр быў знішчаны амерыканцамі ракетным ударам. Гібель іранскага военачальніка ледзь не прывяла на пачатку года да вайны паміж ісламскай рэспублікай і Штатамі.

вс