Місія Baltic Air Policing, якую выконвае НАТА ў балтыйскіх краінах, папоўненая нямецкімі знішчальнікамі. У суме паветраную прастору Літвы, Латвіі і Эстоніі ахоўваюць 15 самалётаў.
Нямецкія знішчальнікі «Eurofighter» размешчаныя ў авіябазе ў Шаўлях у Літве. Гэта вынік двухбаковага пагаднення паміж Германіяй і Вялікабрытаніяй, паветраныя сілы якой цяпер там размешчаныя.
-Гэтая двухбаковая супраца з’яўляецца велізарным шанцам на сумеснае вядзенне сапраўдных авіяаперацый, – гаварыў камандуючы брытанскай адзінкі падпалкоўнік Сцю Гвінут. Гэта таксама магчымасць для навучання не толькі пілотаў, але таксама інжынераў, якія абслугоўваюць розныя віды самалётаў.
Місія Baltic Air Policing распачалася ў 2004 годзе, калі тры балтыйскія краіны ўступілі ў НАТА. Літва, Латвія і Эстонія не маюць уласных знішчальнікаў, таму альянс вырашыў гарантаваць ахову іх паветранай прасторы. У мінулым годзе самалёты НАТА падымаліся ў паветра больш за 200 разоў. У дадзены момант місію ў літоўскіх Шаўлях і эстонскім Эмары выконвае авіяцыя Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі.
ав