Навуковы часопіс «The Lancet» апублікаў сёння вынікі тэставання магчымай прышчэпкі на каранавірус. З публікацыі вынікае, што вакцына не выклікае сур’ёзных пабочных эфектаў і мае шанец быць эфектыўнай.
Прышчэпка навукоўцаў з Оксфарду – гэта адзін з 23 прэпаратаў, які знаходзіцца на перадавым этапе клінічных выпрабаванняў. Над астатнімі працуюць навукоўцы з ЗША, Кітая, Японіі, Францыі і Германіі. Вынікі брытанцаў з’яўляюцца самымі перадавымі і найбольш аптымістычнымі.
Майк Райан з СААЗ усё ж нагадвае, што гэта толькі першы этап тэставання, а для ўвядзення на рынак эфектыўнай прышчэпкі патрэбна шмат часу:
-Гэта вельмі добрая навіна. Апублікаваныя дадзеныя – новыя. Мы віншуем нашых калег з Оксфарду і з канцэрну AstraZeneca. Гэтая прышчэпка была зроблена тысячы пацыентам ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Не выглядае, каб яна выклікала сур’ёзныя пабочныя эфекты, акрамя нечаканай болі галавы і мышцаў, дрыжыкаў. Гэта толькі першы этап даследаванняў. Цяпер трэба правесці даследаванні ў значна шырэйшым, сусветным маштабе.
СААЗ спадзяецца, што прэпарат на каранавірус паявіцца сама рана ў красавіку будучага году.
ав