У Расіі завяршыліся дзяржаўныя выпрабаванні новага пісталета-кулямёта Калашнікава. Дзяржаўная камісія прызнала выраб прыдатным для серыйнай вытворчасці і рэкамендавала надаць яму назву «9-міліметровы пісталет-кулямёт Калашнікава ППК-20».
Пры канструктарскай працы за базу прынялі пісталет-кулямёт «Віцязь-СН», які выпускаецца серыйна. Распрацоўшчыкі ўлічылі заўвагі, выяўленыя пры выпуску дадзенай мадэлі.
У пісталеце-кулямёце істотна палепшылі эрганоміку зброі і павысілі яе надзейнасць, гаворыцца ў паведамленні канцэрну «Калашнікаў».
У новай зброі з'явіўся таксама прыбор для малашумнай стральбы.
вс