Перамоўшчыкі Украіны, Расіі і АБСЕ заключылі паразуменне, якое тычыцца поўнага спынення агню паміж украінскімі і прарасійскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны. Пра гэта паінфармавала адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта. Спыненне агню павінна пачаць дзейнічаць 27 ліпеня.
-Прагрэс з’яўляецца вынікам эфектыўнай працы дэлегацыі Украіны пры падтрымцы нашых міжнародных партнёраў у Берліне і Парыжы, – інфармуецца ў прэс-паведамленні. Дададзена, што поўнае і комплекснае спыненне агню, якое выконвае таксама другі бок – гэта ўступная ўмова для рэалізацыі мінскіх пагадненняў.
У 2014 годзе Расія захапіла Крым. У канфлікце загінула больш за 13 тысяч чалавек. Баі ў значнай ступені завершыла пагадненне з 2015 году ў Мінску. Надалей рэгулярна адбываліся перастрэлкі, у якіх гінулі мірныя жыхары, украінскія жаўнеры і сепаратысты.
ав