Еўрадэпутаты большасці палітычных груп крытыкуюць некаторыя рашэнні саміту, на якім быў прыняты бюджэт супольнасці на 2021-2027 гады і фонд адбудовы пасля эпідэміі каранавіруса, якія разам складаюць трыльён 800 мільярдаў еўра.
Сёння ў Еўрапейскім парламенце праходзіць дэбата на тэму гэтых рашэнняў. Дэпутаты негатыўна ацанілі ў першую чаргу абмежаванне выдаткаў у бюджэце і размытыя запісы аб залежнасці выплаты грошай ад стану вяршэнства закону.
Кіраўнік групы лібералаў Дачыян Чолаш падчас дэбаты заявіў, што яго група падтрымае пагадненне толькі тады, калі паявяцца гарантыі залежнасці выплат ад вяршэнства закону.
Еўрадэпутат ад Польшчы Богдан Жонец з «Права і справядлівасці» ад імя кансерватараў выказаў спадзяванне, што ніводная дзяржава не будзе пакрыўджаная. «Гульня вяршэнствам закону тут відавочная. Мы не баімся вяршэнства, мы баімся фальшывых, кепскіх суддзяў, – сказаў палітык.
Згода Еўрапарламенту з’яўляецца неабходнай, каб бюджэт абавязваў з новага году. У бліжэйшыя тыдні ў гэтай справе павінны пачацца перамовы прадстаўнікоў Еўрапарламенту і іншых краін ЕЗ.
ав