30 ліпеня на мысе Канаверал у Фларыдзе адбудзецца запуск ракеты «Атлас», якая вынесе на арбіту місію MARS 2020. Мэтай наступнай марсіянскай місіі з'яўляецца адказаць на пытанне: ці зможа чалавек падтрымліваць жыццё на Чырвонай планеце і ці было калісьці жыццё на Марсе.
Місія MARS 2020 прызямліцца ў кратары, які раней быў вадаёмам. Вымярэнні будуць праведзены марсаходам Марс «Perserverance», які ўпершыню ў гісторыі будзе абсталяваны беспілотнікам з сонечнай батарэяй. Кінга Грушэцка, дырэктар аддзелу адукацыі Польскага касмічнага агенцтва, кажа, што галоўная мэта місіі – пошук доказаў жыцця на Марсе ў мінулым і магчымасці захаваць яго ў будучыні. «Ці можна стварыць калонію на Марсе? Ці было там жыццё? Гэта будзе праверка шматлікіх гіпотэз і тэхналогій», – сказала Кінга Грушэцка.
Місія MARS 2020 зʼяўляецца часткай шырокай падрыхтоўкі да першай у гісторыі экспедыцыі на Чырвоную планету. Польскія кампаніі і польскія навукоўцы ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы місіі MARS 2020 і ў іншых праектах, звязаных з планаванай каланізацыяй Марса. Работы працягваюцца шмат гадоў, – падкрэслівае Кінга Грушэцка. «Навукоўцы вывучаюць склад глебы, задаюцца пытаннем, ці там ёсць матэрыялы, неабходныя для жыцця. Польскія архітэктары працуюць над праектам будучага марсіянскага гораду», – сказала Кінга Грушэцка.
Паводле плана, місія MARS 2020 высадзіцца на паверхню Чырвонай планеты на мяжы лютага і сакавіка 2021 года. Пілатуемая экспедыцыя плануецца пасля 2033 года.
на здымку - падрыхтаваная NASA выява, якая паказвае выгляд Марса ў далёкім мінулым і цяпер
нг