Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

633 тыс. смерцяў і 15,5 млн. захворванняў – гэта апошнія дадзеныя аб пандэміі каранавіруса

24.07.2020 14:40
Злучаныя Штаты надалей з'яўляюцца краінай з найбольшай лічбай ахвяр.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Cryptographer

633 000 смерцяў і 15,5 мільёна захворванняў – гэта апошнія дадзеныя аб пандэміі каранавіруса ў свеце. Дадзеныя збіраюць навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэту Джона Хопкінса. З пачатку пандэміі вылечана 9,5 мільёна чалавек.

Злучаныя Штаты нязменна з'яўляюцца краінай з найбольшай лічбай ахвяр. Ад COVID-19 там памерла 147 000 чалавек, а колькасць інфекцыяў перавысіла 4 мільёны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які да нядаўняга часу настойваў на правядзенні вялікіх выбарчых акцый, нечакана адмяніў свой удзел у рэспубліканскім зʼездзе ў Фларыдзе, запланаваным на жнівень. Менавіта падчас гэтай падзеі ён павінен быў атрымаць афіцыйную кандыдатуру партыі на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах.

У Бразіліі, другой пацярпелай краіне ў свеце, за апошні дзень памерла 1300 чалавек, а амаль 60 тыс. заразіліся. Балівія, дзе вірус таксама хутка распаўсюджваецца, адклала запланаваныя парламенцкія выбары прынамсі на некалькі месяцаў – да кастрычніка.

У Іране колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 15000. Нягледзячы на вяртанне інфекцыі, улады вырашылі аднавіць пасажырскія рэйсы.

Паўднёвая Карэя ўвайшла ў найгоршы эканамічны крызіс за два дзесяцігоддзі. У сваю чаргу, у Аўстраліі дэфіцыт бюджэту самы вялікі з часоў Другой сусветнай вайны.

нг