Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вярхоўны суд ЗША адмовіўся спыніць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай

01.08.2020 12:02
Суд пяццю галасамі супраць чатырох адхіліў патрабаванне двух грамадскіх арганізацый – Sierra Club і Кааліцыі паўднёвых прыгранічных гарадоў.
.
Д. ТрампPAP/EPA/Yuri Gripas / POOL

Вярхоўны суд ЗША адхіліў пазоў двух грамадскіх арганізацый, якія дамагаліся скасавання будаўніцтва ахоўнай сцяны ўздоўж мяжы з Мексікай, якая будуецца, паводле перадвыбарчага абяцання прэзідэнта Дональда Трампа.

Суд пяццю галасамі супраць чатырох адхіліў патрабаванне двух грамадскіх арганізацый – Sierra Club і Кааліцыі паўднёвых прыгранічных гарадоў. Яны патрабавалі, каб да заканчэння судовых працэсаў будаўніцтва сцяны было прыпынена, а справа лічылася спрэчнай. Галасаванне прайшло па «ідэалагічнай лініі»: пяць кансерватараў супраць чатырох лібералаў.

У ліпені мінулага года суд ухваліў выдзяленне сродкаў на будаўніцтва сцяны, задаволіўшы экстраны запыт адміністрацыі Дональда Трампа. Пасля гэтага адміністрацыя накіроўвала сродкі на будаўніцтва агароджы, дарог і асвятлення ўздоўж мяжы, якая лічацца калідорамі кантрабанды наркотыкаў, гаворыцца ў судовых дакументах.

Цяпер будаўніцтва сцяны фінансуецца за кошт 2,5 млрд долараў, выдзеленых Кангрэсам Пентагону на іншыя праграмы.

voanews.com/эж