Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерый Цапкала прыехаў з Масквы ў Кіеў на некалькі дзён. У нядзелю ў яго запланавана некалькі інтэрв'ю для мясцовага тэлебачання. Інфармацыю пра прыезд палітыка ва ўкраінскую сталіцу пацвердзіў яго прэс-сакратар Аляксей Урбан.
Пры гэтым Урбан зазначыў, што ў Цапкалы не запланаваныя ніякія палітычныя сустрэчы. Мэта прыезду – падтрымка кантактаў з беларускай дыяспарай за мяжой і сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ. Экс-кандыдат плануе наведаць усе суседнія краіны.
Валерый Цапкала пакінуў Беларусь 24 ліпеня і выехаў у Маскву з-за небяспекі быць затрыманым. З Беларусі палітык зʼехаў разам з дзецьмі. Яго жонка пакуль застаецца ў Мінску.
вс