Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кіеве мужчына захапіў закладнікаў у бізнес-цэнтры

03.08.2020 14:06
Мужчына прывязаў да нагі шнур, які працягнуў да рукзака, і сцвярджае, што там знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.
У Кіеве мужчына захапіў закладнікаўфота: прэс-служба МУС Украіны

У Кіеве мужчына захапіў закладнікаў. Як паведамляюць СМІ, грамадзянін Узбекістана пагражае падарваць бомбу ў бізнес-цэнтры «Леанарда» ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. З ім вядуцца перамовы, паінфармавала МУС Украіны.

А 12:00 паводле мясцовага часу ў паліцыю патэлефанавала прадстаўніца «Універсал-банка», размешчанага ў цэнтры, і паведаміла, што ў аддзяленне прыйшоў мужчына ва ўзросце да 35 гадоў. Паводле яе, у яго рукзаку знаходзіцца бомба. Зламыснік папрасіў выклікаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Мужчына прывязаў да нагі шнур, які працягнуў да рукзака, і сцвярджае, што там знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Тэрарыст таксама запатрабаваў дапусціць да яго СМІ.
За апошні месяц гэта ўжо трэці выпадак захопу закладнікаў ва Украіне.

вс