ЗША і Польшча завяршылі перамовы, па выніках якіх у Польшчу будзе накіравана дадаткова 1 тыс. вайскоўцаў ЗША, заявіў кіраўнік Пентагона Марк Эспер. Пра гэта паведамляе агенцтва РИА «Новости».
«ЗША і Польшча завяршылі перамовы па пашыраным пагадненні аб супрацоўніцтве ў абароннай сферы... Дамова дазволіць ажыццявіць павышаную пастаянную прысутнасць прыкладна 1 тыс. ваеннаслужачых», – гаворыцца ў пісьмовай заяве Эспера.
У Польшчы на ратацыйнай аснове знаходзяцца ўжо 4 тыс. 500 амерыканскіх вайскоўцаў, нагадаў ён.
Таксама дагавор дазволіць «узмацніць стрымліванне Расіі і ўмацаваць НАТА», гаворыцца ў заяве Эспера.
вс