Кіраўнік дэпартамента аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША Алекс Азар наведае ў бліжэйшыя дні Тайвань, дзе правядзе перамовы са сваім калегам, паведамляе ведамства. Тэма перамоваў, сярод іншага, барацьба з каранавірусам.
СМІ адзначаюць, што Азар стане першым высокапастаўленым афіцыйным прадстаўніком ЗША, які наведае Тайвань з 1979 года.
Адзначаецца, што візіт, безумоўна, выкліча незадаволенасць Пекіна, які лічыць Тайвань сваёй мяцежнай правінцыяй і пагражае выкарыстоўваць узброеныя сілы для яе аднаўлення свайго суверэнітэту на гэтай тэрыторыі.
Справа ўскладняецца яшчэ і тым, што амерыкана-кітайскія адносіны ўжо даўно пагаршаюцца і цяпер вельмі напружаныя.
Спрэчныя пытанні ўключаюць у сябе, перш за ўсё, гандаль, а таксама пытанне Ганконгу, Тайваню, парушэнні правоў ўйгурскай меншасці, узмацненні ваеннай актыўнасці Пекіна ў раёне Паўднёва-Кітайскага мора, абароне інтэлектуальнай уласнасці, а таксама распаўсюджванне пандэміі COVID-19.
PAP/эж