У Вільні і Зулаве, дзе нарадзіўся маршал Юзаф Пілсудскі, праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю Варшаўскай бітвы. Удзел у іх прымаюць польскія дыпламаты і прадстаўнікі польскай грамады ў Літве.
На могілках Росы польская амбасадар Уршуля Дарашэўска ўсклала кветкі на магіле маці маршала Пілсудскага, дзе таксама спачывае яго сэрца.
На могілках Росы таксама пахаваныя польскія жаўнеры. Польская амбасада нагадвае, што на тэрыторыі Літвы знаходзіцца шмат магіл, звязаных з польска-бальшавіцкай вайной.
Пасля поўдня ў Зулаве Саюз палякаў Літвы будзе працягваць урачыстасці. Там нарадзіўся Пілсудскі.
ав