Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па выніках пазачарговай сустрэчы Савета міністраў замежных спраў ЕЗ 14 жніўня, перадае партал naviny.by.
«Міністры зноў паўтарылі свой заклік да беларускіх уладаў спыніць непрапарцыйны і непрымальны гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў, – гаворыцца ў паведамленні. – ЕЗ чакае, што ўлады неадкладна вызваляць усіх незаконна затрыманых асоб. У святле шакавальных паведамленняў аб нялюдскім стаўленні і ўмовах утрымання пад вартай Еўразвяз чакае стараннага і празрыстага расследавання ўсіх меркаваных злоўжыванняў, з тым каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці».
Удзельнікі пасяджэння таксама заявілі аб падтрымцы беларускага народа ў яго імкненні да дэмакратычных пераменаў.
«Міністры адзначылі выключную працу нацыянальных назіральнікаў на выбарах, чые даклады ў адсутнасць міжнароднага назірання згулялі вырашальную ролю ў раскрыцці праўдзівай карціны выбараў. Яны абмеркавалі, як падтрымаць гэтую жыццёва важную працу», – адзначаецца ў паведамленні.
Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ яшчэ раз падкрэслілі, што выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі.
«Еўрапейскі звяз лічыць вынікі выбараў сфальсіфікаванымі і таму не прызнае вынікі выбараў у тым выглядзе, у якім яны былі прадстаўлены Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі, – гаворыцца ў паведамленні. – У сувязі з гэтым ЕЗ мае намер выставіць беларускім уладам прапанову аб аказанні падтрымкі ў наладжванні і садзейнічанні дыялогу паміж палітычнымі ўладамі, апазіцыяй і больш шырокімі пластамі грамадства ў мэтах урэгулявання цяперашняга крызісу».
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і яго офіс неадкладна прыступяць да працы над гэтай прапановай.
ав