Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вераніку Цапкалу і яе дзяцей выпусцілі з Расіі ва Украіну

16.08.2020 09:58
Вераніка Цапкала пакінула Беларусь напярэдадні выбараў прэзідэнта, апасаючыся крымінальнага пераследу. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўніца аб'яднанага штабу Святланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала з дзецьмі перасякла расійска-ўкраінскую мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы ва Украіне. Пра гэта паведаміў экс-прэтэндэнт ў прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала, інфармуе «Еўрарадыё».

Уначы на 16 жніўня Валерый Цапкала напісаў, што Вераніка і дзеці ўтрымліваюцца на мяжы расіянамі, і расцаніў гэта як палітычны ціск на сябе. Памежнікі патлумачылі жанчыне, што насупраць яе прозвішча «стаяла метка». Пасля паведамленняў у СМІ Вераніку Цапкалу прапусцілі.

Вераніка Цапкала пакінула Беларусь напярэдадні выбараў прэзідэнта, апасаючыся крымінальнага пераследу. 9 жніўня яна прагаласавала ў Маскве – да беларускага пасольства, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак, яна прыйшла разам з дзецьмі.

вс