Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа рымскі маліўся за Беларусь

16.08.2020 16:39
Раней кіраўнік Каталіцкага касцёлу Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.
             . , 16  2020
Папа рымскі Францішак заклікаў беларускія ўлады і пратэстоўцаў да дыялогу і адмовы ад гвалту. Ватыкан, 16 жніўня 2020 годаPAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

Папа рымскі Францішак заклікаў беларускія ўлады і пратэстоўцаў да дыялогу і адмовы ад гвалту. Пантыфік звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, з акна Апостальскага палаца падчас традыцыйнай малітвы «Анёл Панскі». «Я ўважліва сачу за паслявыбарнай сітуацыяй у Беларусі і заклікаю да дыялогу, адмовы ад насілля, павагі справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў абароне Мадоны, Царыцы свету», – сказаў, звяртаючыся да вернікаў, Папа рымскі.

Раней кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць насілле. Таксама кіраўнік Каталіцкага касцёлу Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама заклікаў улады ў Мінску да канструктыўнага дыялогу з грамадствам.

вс