Нядзельны ланцуг салідарнасці павінен быць зроблены на ўзор Балтыйскага шляху, калі ў 1989 годзе насельніцтва трох прыбалтыйскіх рэспублік стала ў жывы ланцуг працягласцю ў 670 кіламетраў, такім чынам злучыўшы Талін, Рыгу і Вільнюс.
Да міжнароднага ланцуга салідарнасці далучыцца таксама Варшава.
Ініцыятары ланцуга салідарнасці на адмысловай старонцы globalfreedomway.org адзначаюць, што «апошнiя дні ўвесь свет стаў сведкам неверагоднага абуджэння беларускай нацыі, якая адзіным сэрцам і адзінай душой уступіла на шлях свабоды і вызвалення ад дыктатуры, паказаўшай асабліва зараз сваё сапраўднае аблічча i пачаўшай крывавую і нечалавечую вайну са сваім народам.
Беларусы выходзяць і патрабуюць паважаць іх сапраўдны выбар, які яны зрабілі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, настойваюць на вызваленні ўсіх палітвязняў і іншых людзей, якія да гэтага часу нявінна сядзяць пад вартай у цалкам несумяшчальных з чалавечай годнасцю ўмовах, церпяць фізічны і маральны гвалт, не атрымоўваюць медыцынскай дапамогі, а таксама незаконна ўтрымліваюцца ў вязніцах. Рабочыя вялiкiх беларускіх заводаў стварылi страйк-камiтэты i абвясцiлi страйк да таго моманту, пакуль рэжым ня выканае ўсе ix патрабаванні».
Нядзельны ланцуг салідарнасці павінен быць зроблены на ўзор Балтыйскага шляху, калі ў 1989 годзе 25% насельніцтва трох прыбалтыйскіх рэспублік стала ў Жывы ланцуг працягласцю ў 670 кіламетраў, такім чынам злучыўшы Талін, Рыгу і Вільнюс.
«Няхай наш глабальны ланцуг – шлях свабоды – стане тым шляхам малітвы і дабра, які зможа зламаць усе ланцугі зла і нянавісці, хай усе рэлігіі, канфесіі і грамадзяне, для якіх важная свабода, падтрымаюць беларусаў, якія знаходзяцца ў працэсе вызвалення ад дыктатуры, якая доўжылася 26 гадоў».
ав