Па-за межамі Беларусі сёння адбываюцца чарговыя акцыі салідарнасці з беларускім народам. Самай яркай падзеяй дня ў замежжы будзе глабальны «Жывы Ланцуг», які пройдзе ў больш чым 20-ці краінах свету. А 19 гадзіне мінскага часу на вуліцы Вільні, Парыжа, Кіева, Варшавы ды іншых гарадоў свету выйдуць людзі каб выказаць сваю падтрымку памкненню беларусаў да свабоды.
«Жывы Ланцуг» у Варшаве звяжа два берагі Віслы, каля старога гораду. На акцыю ўсіх ахвотных запрашае адзін з арганізатараў Алесь Лапко:
- Акцыя ланцуг салідарнасці з Беларуссю прымеркаваная да 31 гадавіны «Балтыйскага Шляху». Будзем вывешваць вялікі сцяг на мосце для таго каб выказаць сваю падтрымку. Мы не забываем і сочым за сітуацыяй у нашай радзіме.
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ланцугі салідарнасці ў замежжы – гэта спроба дэстабілізацыі Беларусі. Лукашэнка загадаў сілавікам не дапусціць падобных акцыі ў краіне, а таксама абмеркаваў гэтую пагрозу з Уладзімірам Пуціным.
аев