Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У гадавіну Балтыйскага шляху літоўцы ўстануць у ланцуг салідарнасці з беларусамі

23.08.2020 16:03
31 год таму 2 млн чалавек сталі ў жывы ланцуг ад Таліна да Вільні, ён расцягнуўся на 600 км.
 , ,  23  1989
Балтыйскі шлях, Літва, 23 жніўня 1989 годаФота: wikipedia.org/Kusurija/CC BY-SA 3.

У нядзелю, 23 жніўня, а 18 гадзіне па польскім часе ў Літве людзі выстраяцца ў жывы ланцуг да самай беларускай мяжы. Акцыя ў падтрымку дэманстрантаў у Беларусі стане адкліканнем да Балтыйскага шляху. 23 жніўня спаўняецца 31 год з таго моманту, калі літоўцы, латышы ды эстонцы ўзяліся за рукі на адлегласці ад Таліна да Вільні. Так краіна Балтыі прадэманстравала сваё жаданне аднавіць незалежнасць сваіх дзяржаў.

Сённяшняе мерапрыемства пройдзе пад лозунгам «Шлях свабоды«. Арганізатары паведамілі, што ў ім возьме ўдзел больш за 40 тысяч чалавек.
Ланцуг злучыць Кафедральным плошчу Вільні з беларускай мяжой. Літоўскія арганізатары акцыі прапануюць беларусам працягнуць жывы ланцуг са свайго боку мяжы.

У жывы ланцуг з літоўскага боку мяжы стане прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа і былы прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайтэ.
Нагадаем, 23 жніўня 1989 года падобная ініцыятыва аб'яднала жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі. 31 год таму 2 млн чалавек сталі ў жывы ланцуг, працягласцю 600 км.

IAR/эж