Сёння ў інфекцыйнай бальніцы ў Рыме пачалося тэставанне прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі (SARS-CoV-2). Вакцыну вырабілі ў Італіі. Калі ўсё пойдзе згодна плану, вакцынацыю можна будзе пачаць вясной будучага году.
Прышчэпку падрыхтаваў італьянскі філіял швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі REITHERA. Даследаванні працягваюцца з сакавіка. У іх удзельнічае 90 чалавек у розным узросце, выбраныя сярод 7 тыс. добраахвотнікаў. Яны атрымаюць па 700 еўра кампенсацыі.
Першая фаза тэставання павінна закончыцца праз два месяцы. У другой фазе, якая таксама будзе праходзіць у Італіі, павінна ўдзельнічаць да тысячы валанцёраў. Трэцюю, самую масавую фазу, кампанія плануе правесці ў некалькіх дзяржавах, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі.
Прышчэпка павінна даваць імунітэт ужо пасля першй дозы.
ПР/нг