Беларускі верталёт парушыў паветраную мяжу Літвы. Сёння літоўскае МЗС уручыла ноту пратэсту па гэтым пытанні беларускаму паслу ў Вільні. У ноце паведамляецца, што каля 19-ці гадзіны лакальнага часу беларускі МІ-24 парушыў мяжу ў Медніках. У сваю чаргу беларускія ўлады паведамлялі раней, што беларускую мяжу спрабавалі парушыць з боку Літвы. Мінабароны Беларусі паведаміла, што ўдалося прадухіліць спробу літоўскай правакацыі ў ашмянскім раёне непадалёк ад мяжы.
Агенцтва БелТА паведаміла, што з памежнай вобласці былі запушчаны восем паветраных шароў з антыдзяржаўнай беларускай сімволікай. У адказ на гэтую падзею былі паднятыя беларускія верталёты, якія спынілі палёт шароў без выкарыстання зброі.
Вільня заклікала Мінск патлумачыць здарэнне і абяцаць, што яно не паўторыцца.
У часе, калі адбылася падзея, у Літве быў зладжаны ланцуг жывых рук. Акцыя была праявам салідарнасці літоўцаў з пратэстоўцамі ў Беларусі. У ёй удзельнічала больш за 50 тыс. асобаў.
ПР/нг