Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская пра падтрымку з боку Польскага радыё і пра вымушаную эміграцыю

25.08.2020 09:19
Святлана Ціханоўская адказала на пытанні па-беларуску спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё.
Бывшая кандидат в президенты Беларуси Светлана Тихановская wikipedia.org/Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 4.0

Адмыслова па беларуску для Польскага радыё

Святлана Ціханоўская лічыць важным і патрэбным тое, што замежныя СМІ, як Польскае радыё, інфармуе пра бягучыя падзеі ў Беларусі.

„Я лічу, што нашыя беларускія прэса і тэлебачанне поўнасцю залежыць ад улады, таму мы вельмі удзячныя ўсім СМІ, якія падтрымліваюць нас, якія даводзяць да беларусаў альтэрнатыўную інфармацыю, якія сочаць за усімі гэтымі мітынгамі, і даюць праўдзівую інфармацыю да гледачоў і слухачоў”.

Святлана Ціханоўская адчувае сябе ў бяспецы ў Літве, але экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі засмучана тым фактам, што ўзніклі абставіны, якія прымусілі яе пакінуць радзіму.

„Вы ведаеце, я павінна адказаць, што я адчувала б сябе лепей у роднай Беларусі, калі б я адчувала сябе там у бяспецы. Але так здарылася, што я павінна была з’ехаць адтуль і тут я адчуваю сябе ў бяспецы, я разам са сваімі дзецьмі, але лепей, каб я была б дома, на сваёй радзіме”.

Святлана Ціханоўская сказала аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту Польскага радыё ў Вільні Камілю Залескаму.