Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брусель патрабуе ад Масквы сумленнага расследавання атручвання Навальнага

25.08.2020 10:42
Напярэдадні Ангела Меркель і міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас заклікалі ўлады Расіі да празрыстага і грунтоўнага расследавання раптоўнага пагаршэння стану здароўя Навальнага.
Rosyjski opozycjonista Aleksiej Nawalny
Rosyjski opozycjonista Aleksiej NawalnyPAP/EPA/YEVGENY FELDMAN

Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Барэль заклікаў расейскія ўлады правесці незалежнае і празрыстае расследаванне па справе аб меркаваным атручванні расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Палітык знаходзіцца ў берлінскай универсітэцкай клініцы Charite пад наглядам нямецкіх лекараў, якія ўсталявалі, што Навальнага спрабавалі атруціць нервова-паралітычным рэчывам.

«Еўрапейскі Звяз рашуча асуджае тое, што заразх выглядае, як замахам на жыццё Навальнага. Абсалютна неабходна, каб расійскія ўлады неадкладна ініцыявалі незалежнае і празрыстае расследаванне яго атручвання», – гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатыі ЕЗ.

Напярэдадні канцлер Ангела Меркель і міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас заклікалі ўлады Расіі да празрыстага і грунтоўнага расследавання раптоўнага пагаршэння стану здароўя Аляксея Навальнага. У цяперашні час Аляксей Навальны, якому стала дрэнна 20 жніўня на борце самалёта, знаходзіцца ў коме. Стан расійскага палітыка ацэньваецца як цяжкі.

IAR/эж