Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапарламент падтрымаў санкцыі за гвалт і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі

25.08.2020 14:14
Дэпутаты Еўрапарламента падкрэслілі, што санкцыі трэба ўвесці як мага хутчэй. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRoman Yanushevsky/ Shutterstock

На сённяшнім спецыяльным пасяджэнні дэпутаты Еўрапарламента абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дзе з 9 жніўня праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Дэпутаты ў Камітэце па замежных справах Еўрапейскага парламента падтрымалі, прапанаваныя санкцыі супраць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі.

Польскі дэпутат Яцэк Сар’юш-Вольскі, выступаючы ад імя групы еўрапейскіх кансерватараў, заявіў, што Расія ўжо ўмешваецца ў Беларусь гібрыдным чынам, кантралюючы, напрыклад, беларускае тэлебачанне. На яго думку, санкцыі павінны быць уведзеныя і супраць Расіі:

-Цяпер замест слоў нам патрэбныя канкрэтныя дзеянні. Я лічу, што Расіі трэба ўвесці санкцыі за ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі, а самымі жорсткімі санкцыямі варта лічыць – адключэнне Расіі ад міжнароднай сістэмы фінансавых разлікаў. У гэтым пытанні неабходна супрацоўніцтва паміж ЕЗ і ЗША.

Дэпутаты Еўрапарламента падкрэслілі, што санкцыі трэба ўвесці як мага хутчэй.

IAR/эж