Латвія вырашыла прыпыніць гандаль электраэнергіяй з Беларуссю, калі Астравецкая АЭС пачне працаваць, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Артурс Крыш’яніс Карыньш.
Нагадваем, справа магчымых пакупак электраэнергіі ў Астраўцы ў апошнія месяцы выклікала напружанне паміж Латвіяй і Літвой. Вільня крытыкавала Рыгу за адсутнасць салідарнасці. Літоўцы падкрэслівалі, што энергія з Беларусі можа накіроўвацца ў краіны Балтыі праз латвійскія сеткі.
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца на беларуска-літоўскай мяжы, усяго ў 50 кіламетрах ад Вільні. АЭС выклікае вялікую занепакоенасць літоўцаў, якія абвінавачваюць Беларусь у парушэнні правілаў бяспекі і ўтойванні інфармацыі, датычнай інвестыцыі.
аз