Міністр замежных спраў Збігнеў Рау ўдзельнічае ў двухдзённай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Берліне. Гэта яго першы візіт у якасці кіраўніка польскай дыпламатыі. Учора Збігнеў Рау быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Польшчы.
Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Шымон Шынкоўскі вел Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk) заявіў, што сустрэча стане першай магчымасцю прадставіць новыя імпульсы, якія ў польскую дыпламатыю плануе ўнесці новы кіраўнік ведамства.
- У міністра амбіцыі даць новы імпульс замежнай палітыцы. Думаю, што ён будзе мець нагоду зрабіць гэта падчас сённяшніх і заўтрашніх размоваў. У бліжэйшым часе мы ўсе зможам пазнаёміцца з праектамі новага міністра, які напэўна будзе таксама працягваць цяперашнія эфектыўныя фарматы дзеянняў у польскай замежнай палітыцы, узё ж з новай энергіяй.
Нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дыпламатый дзяржаў-членаў у фармаце Гімніча праводзяцца два разы на год на тэрыторыі краіны, якая ў дадзены момант старшынствуе ў Савеце Еўрасаюза.
Сярод тэмаў сустрэчы, запланаванай на сёння і заўтра, сітуацыя ў Беларусі і адносіны паміж Еўрасаюзам і Расіяй.
Акрамя міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў, у сустрэчы таксама возьмуць удзел вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, упаўнаважаны па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархелі і кіраўнік камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламента Дэйвід МакЭлістэр.
аз