Кіраўнік кітайскай дыпламатыі перасцерагае аб спробах выкарыстоўвання Нобелеўскую прэмію міру для «ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая». Міністр Ван І наведаў Нарвегію, якая стане непастаянным членам Савета Бяспекі ААН. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт выбірае лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Выбар 10 гадоў таму замарозіў адносіны паміж Пекінам і Осла.
Візіт Ван І ў Нарвегію з'яўляецца часткай паездкі кітайскай дыпламатыі ў пяць еўрапейскіх краін. Упершыню за 15 гадоў кіраўнік МЗС Кітая наведаў гэтую краіну. У 2010 годзе абранне кітайскага дысідэнта, зняволенага Лю Сяабо, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру прывяло да замарожвання адносін паміж краінамі. Нягледзячы на гэтую ўзнагароду і на заклікі многіх урадаў, Лю Сяабо памёр у кітайскай турме праз сем гадоў.
На пытанне пра вылучэнне ганконгскіх пратэстуючых на Нобелеўскую прэмію міру, міністр Ван І заявіў, што Кітай быў і будзе супраць выкарыстання прэміі для «ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая». Ён перасцярог ад «палітызацыі» прэміі.
Пасля перамоваў у Нарвегіі Ван працягвае сустрэчы ў Парыжы і Берліне.
ав