Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Бруселі польскія еўрадэпутаты ладзяць пасяджэнне па Беларусі

02.09.2020 07:00
Будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя па Беларусі, а таксама справаздача аб сітуацыі ў гэтай краіне.
Budynek Parlamentu Europejskiego
Budynek Parlamentu EuropejskiegoRossHelen/ Shutterstock

Сёння ў 11.00 мінскага часу ў Еўрапарламенце адбудзецца пасяджэнне Польскага клубу, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі. Анна Фатыга (Anna Fotyga) і Рышард Легутка (Ryszard Legutko) накіравалі запрашэнне ўсім польскім еўрадэпутатам.

Дэпутаты «Права і справядлівасці» вырашылі, што па справе Беларусі неабходна надпартыйнае супрацоўніцтва. Еўрадэпутат Бэата Мазурэк паведаміла, што будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя па Беларусі, а таксама справаздача аб сітуацыі ў гэтай краіне.

«На гэтым тыдні заканчваецца тэрмін для ўнясення паправак у справаздачу. Справа ў тым, каб падрыхтаваць такія папраўкі, якія прымаюцца большасцю. Таксама будзе абмяркоўвацца фінансавая і гуманітарная дапамога для Беларусі, як яе арганізаваць, як эфектыўна ажыццяўляць і кантраляваць», – сказала Бэата Мазурэк.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі далучыцца да дыскусіі польскіх еўрадэпутатаў онлайн.

яс