Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў абвясціла пра 450 выпадкаў катаванняў пасля акцый пратэсту ў Беларусі

02.09.2020 07:10
ААН сцвярджае, што мае звесткі і пра эпізоды насілля над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт.
Siedziba ONZ w Nowym Jorku
Siedziba ONZ w Nowym Jorku Osugi/ Shutterstock

Паводле інфармацыі арганізацыі, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх. ААН сцвярджае, што мае звесткі і пра эпізоды насілля над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт.

У Беларусі на пратэстах затрымана больш за 7500 чалавек. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна» на сённяшні дзень не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія жорстка катавалі мірных дэманстрантаў.

«Гэта прадуманая палітыка», – кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

- Праводзіцца праверка Следчым камітэтам, створаная Міжведамасная група, куды ўвайшлі прадстаўнікі Генпракуратуры, Следчага Камітэта, МУС і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але мы настойвалі і настойваем на тым, што дастаткова падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы па гэтых фактах і для таго, каб даць ацэнку дзеяння супрацоўнікам міліцыі.

За тое Следчы камітэт распачаў больш за 50 крымінальных спраў у сувязі з пагрозамі службовым асобам: дэпутатам, суддзям і сябрам выбарчых камісій. Яны сутыкнуліся з асуджэннем і пагрозамі ў сацыяльных сетках.

яс