Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спаўняецца гадавіна адкрыцця польскіх ваенных могілак у Медным Цвярской вобласці РФ

02.09.2020 09:13
У 1940 г. стрэлам у патыліцу было забіта каля 6300 польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў і афіцэраў.
Nazwiska zamordowanych w Miednoje
Nazwiska zamordowanych w MiednojeShutterstock. com/ Artem Nedoluzhko

Спаўняецца дваццатая гадавіна адкрыцця польскіх ваенных могілак у Медным Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі. Целы 6300 польскіх ваеннапалонных, забітых вясной 1940 г. катамі савецкіх спецслужбаў, пахаваны там у 25 брацкіх магілах.

Пасля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу ў верасні 1939 г. у савецкую палон былі захоплены дзясяткі тысяч афіцэраў і падафіцэраў Польскай арміі. Частку з іх перавезлі ў лагер у Асташкаве Цвярской вобласці. У красавіку 1940 г. па загадзе Юзафа Сталіна ў цокальным паверсе будынку НКУС у Цверы было забіта стрэлам у патыліцу каля 6300 польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў і афіцэраў Пагранічнай службы і Турэмнай службы.

Сёння, у 20-ю гадавіну адкрыцця польскіх вайсковых могілак, польскія дыпламаты, якія працуюць у Расіі, прыедуць у Меднае, каб ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых савецкімі карнікамі.

на здымку - прозвішчы забітых у Медным палякаў

ПР/нг