Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На думку дэпутатаў Еўрапарламенту ад Польшчы, санкцыі ЕС павінны закрануць Лукашэнку

02.09.2020 14:52
У Еўрапейскім парламенце прайшла сустрэча Польскага клубу, падчас якой дэпутаты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.
Siedziba Parlamentu Europejskiego w Brukseli
Siedziba Parlamentu Europejskiego w BrukseliPixabay.com

На думку дэпутатаў Еўрапейскага парламенту ад Польшчы, санкцыі ЕС павінны закрануць Аляксандра Лукашэнку. У Еўрапейскім парламенце прайшла сустрэча Польскага клубу, падчас якой дэпутаты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Дэпутаты кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» мяркуюць, што па пытанні Беларусі неабходнае звышпартыйнае супрацоўніцтва. Удзельнікі размаўлялі пра рэзалюцыю па Беларусі, а таксама пра даклад, датычны сітуацыі ў гэтай дзяржаве. Акрамя таго, дэпутаты закраналі справу фінансавай дапамогі беларускаму грамадству.

Таксама дэпутаты апазіцыі згодныя, што пытанне Беларусі павінны абмяркоўваць палітыкі ўсіх палітычных сілаў. На думку еўрадэпутатаў, дзякуючы шырокай супрацы, голас Польшчы ў Еўрапарламенце будзе лепш чуваць, а дзеянні – больш эфектыўныя. Галоўнае – каб Еўрапейскі Саюз не забыў пра Беларусь, а таксама фінансавая ды эканамічная дапамога.

Еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз таксама павінен увесці санкцыі супраць Расіі за гібрыдную дзейнасць у Беларусі. На думку дэпутата, неабходна прыменіць самыя жорсткія фінансавыя санкцыі, гэта значыць выключэнне Расіі з міжнароднай сістэмы фінансавых разлікаў SWIFT.

З дэпутатамі Еўрапарламенту пры дапамозе інтэрнэту размаўляў таксама прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

на здымку - сядзіба Еўрапарламенту ў Бруселі

ПР/нг